К основному контенту

Акадэмія рэгіянальнага развіцця: старт дадзены!


Гэта праграма адрасаваная тым, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.



Удзельнікі праграмы змогуць не толькі атрымаць карысныя веды і ўменні, але і распрацаваць і прадставіць свае ідэі на Форуме інавацыйных ідэй на карысць развіцця сваіх мясцовых супольнасцяў.
Вітаўт Руднік, кіраўнік "Акадэміі рэгіянальнага развіцця":
- Мы - аўтары, трэнеры і эксперты праграмы самі жывём у розных рэгіёнах краіны, добра ведаем патрэбы мясцовых арганізацый і рэдакцый, сітуацыю ў сваіх мясцовасцях.
Нашая Акадэмія - гэта свайго кшталту інвестыя ў развіццё нашых рэгіёнаў, ва ўмацаванне чалавечага патэнцыялу.
Я вельмі спадзяюся, што Акадэмія дазволіць выпрацаваць цікавыя ідэі, звязаныя з мясцовым развіццём, дасць штуршок новым адукацыйным, культурніцкім, сацыяльным ініцыятывам, умацуе супрацу паміж рэгіянальнымі арганізацыямі.

З чаго складаецца праграма? 

Трэнінг для трэнераў

Адабраная каманда трэнераў ужо прайшла навучанне па асноўным аспектам трэнерскага майстэрства, распрацавала праграму кожнай з трох Акадэмій і рыхтуецца да правядзення трэнінгаў у межах Акадэмій, карыстаючыся падтрымкай дасведчаных трэнераў-ментараў.
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаліся трэнеры з рэгіянальных арганізацый Беларусі.
Заяўкі на ўдзел у трэнінгу для трэнераў прымаліся да 1 сакавіка.

Акадэмія Адукатараў

Гэта курс, адрасаваны тым, хто займаецца альбо плануе займацца адукацыйнымі праграмамі для жыхароў розных узростаў у сваёй мясцовасці.
Курс складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.
У час курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі падыходамі да планавання дызайну адукацыйных праграм, вызначэння іх мэтаў і задач з улікам патрэбаў мэтавых груп, структуравання зместу, а таксама з рознымі інтэрактыўнымі метадамі навучання і спосабамі ацэнкі эфектыўнасці навучання.
Удзельнікі распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія будуць сфакусаваныя на пытаннях рэгіянальнага развіцця, развіцця мясцовых ініцыятываў, паляпшэння якасці жыцця жыхароў рэгіёну.
Лепшыя з гэтых праграм будуць прадстаўленыя ў час Форума інавацыйных ідэй.
Даты правядзення Акадэміі Адукатараў:
  • 4-6 траўня
  • 8-10 чэрвеня 

Акадэмія Першых


Да ўдзелу ў гэтым курсе запрашаем найперш лідэраў мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Курс таксама складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.
У час курса ўдзельнікі паглыбяць свае веды і ўменні, звязаныя з кіраваннем арганізацыяй (кіраванне камандай, стратэгічнае кіраванне, асновы маркетынга і сувязяў з грамадскасцю і гд), а таксама з кіраваннем праектамі, накіраванымі на рэгіянальнае развіццё і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва свайго рэгіёна.
Выпускным «прадуктам» стануць канцэпцыі такога кшталту праектаў, лепшыя з якіх будуць прадстаўленыя ў час Форума інавацыйных ідэй.
Даты правядзення Акадэміі Першых:
  • 27-29 красавіка 
  • 30 чэрвеня - 2 ліпеня 

МедыяАкадэмія


Удзельнікамі гэтага курса стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну.
Курс будзе сфакусаваны на такіх пытаннях, як вызначэнне стратэгіі развіцця медыя, планаванне цікавага для мясцовай аўдыторыі кантэнта, яго «упакоўка» і распаўсюджанне з дапамогай розных медыяплатформ, усталяванне зваротнай сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Удзельнікі курса распрацуюць таксама канцэпцыі спецпраектаў і медыякампаній, накіраваных на інфармаванне жыхароў рэгіёна пра важныя для іх пытанні.
Лепшыя з гэтых спецпраектаў будуць прадстаўленыя ў час Форума інавацыйных ідэй.
Даты правядзення МедыяАкадэміі: 
  • 11-13 траўня 

Умовы ўдзелу ў Акадэміі рэгіянальнага развіцця

Заяўкі на ўдзел у кожнай з Акадэмій прымаліся да 31 сакавіка.
  • Заяўляцца маглі прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый, а таксама рэдакцый, якія створаныя і дзейнічаюць па-за межамі Мінска. 
  •  Адзін чалавек мог заявіцца не больш, чым на 2 Акадэміі. 
  •  Віталіся камандныя заяўкі (2 чалавекі ад арганізацыі) на кожную Акадэмію. 
  •  Віталіся заяўкі прадстаўнікоў арганізацыі на ўдзел у розных Акадэміях (напрыклад, 2 чалавекі ад арганізацыі заяўляюцца на Акадэмію Адукатараў, яшчэ 2 - на Акадэмію Першых, яшчэ 1 - на МедыяАкадэмію). 

Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Форум збярэ лепшых выпускнікоў Акадэміі рэгіянальнага развіцця, прадстаўнікоў уплывовых грамадскіх і міжнародных арганізацый, журналістаў.
На працягу двух дзён будуць адбывацца дыскусіі, звязаныя з пытаннямі рэгіянальнага развіцця, майстар-класы ад вядомых экспертаў у гэтай галіне, а таксама прэзентацыя і абмеркаванне лепшых выпускных праектаў удзельнікаў Акадэміі.
Даты правядзення Форума:
  • 19-20 кастрычніка 

 Магчымы бонус: навучальны візіт у адну з суседніх краін 

У час візіту лепшыя выпускнікі Акадэміі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з лепшымі практыкамі рэалізацыі праектаў, накіраваных на рэгіянальнае развіццё, развіццё мясцовых супольнасцяў.
Прыкладныя даты візіта: 
  • Люты - сакавік 2019 г. 

 Арганізатары і партнёры Акадэміі Рэгіянальнага Развіцця: 

Дзякуем за спрыянне ў рэалізацыі праграмы!

Комментарии

  1. Borgata Hotel Casino & Spa - MapyRO
    Borgata 동해 출장마사지 Hotel Casino & Spa 안동 출장샵 is a casino and resort located in Atlantic 이천 출장샵 City, New Jersey. It 전주 출장안마 is owned and 여수 출장샵 operated by Caesars Entertainment

    ОтветитьУдалить

Отправить комментарий